Беларусы ўпершыню прабіліся ў 1/4 фіналу ЧС па пляжным футболе
Беларуская зборная па пляжным футболе ўпершыню патрапіла ў чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату планеты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.Гэта стала вядома пасля сённяшняй перамогі каманды Сенегала над калумбійцамі - 5:3. Раней беларусы выйгралі ў сенегальцаў (6:4) і японцаў (3:1) і цяпер незалежна ад вынікаў паядынкаў 3-га тура заваявалі адзін з двух пропускаў у плей-оф з папярэдняй групы С. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Беларусь - 6 ачкоў, Сенегал - 3, Японія - 3, Калумбія - 0. Уладальнік другой пуцёўкі ў васьмёрку суіскальнікаў узнагарод вызначыцца 20 лютага пасля сустрэч Беларусь - Калумбія і Японія - Сенегал. Прадстаўнікі гэтай групы ў чвэрцьфінале будуць сапернічаць з камандамі квартэта D. Там становішча пасля двух тураў такое: Бразілія - 5 ачкоў, Партугалія - 3, Аман - 3, Мексіка - 0.Пуцёўкі ў чвэрцьфінал з груп А і В ужо заваявалі зборныя Італіі, ААЭ , Таіці і Ірана.Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 22 лютага, паўфіналы намечаны на 24 лютага, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 25 лютага.