Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэспублікі

26 жніўня 2024

Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем: Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры


Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне з вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды - кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана - практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі. Бяспекі ў Еўропе. Пазіцыі абсалютна сугучныя. І гэта паказвае канфлікт ва Украіне, дзе мы займаем практычна аднолькавую пазіцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Я з вамі абсалютна згодны, і мы даўно аб гэтым гаворым: Еўропе, каб жыць спакойна і жыць так, як мы жывём (як бы мы ні плакаліся, жывём нядрэнна), - нам патрэбны новы дагавор аб міры, патрэбны новы мір, калі можна так сказаць, у Еўропе".

"Але для гэтага, думаю, што актыўнасці нашай царквы каталіцкай недастаткова. Трэба яшчэ, каб у еўрапейскіх краінах былі моцныя кіраўнікі, якія зыходзілі б з таго, што трэба бачыць інтарэсы і сваіх народаў. Не толькі падначальвацца і дзеля некага дзейнічаць. Трэба бачыць інтарэсы сваіх народаў. На жаль, няхай яны на мяне не пакрыўдзяцца, я такіх не бачу", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў самога Антэ Ёзіча як чалавека разумнага, адукаванага і вельмі дзейнага, хуткага і актыўнага. Пры гэтым таксама і добразычлівага.


"Нягледзячы на пэўныя абмежаванні, а на вашай пасадзе яны заўсёды ёсць (я гэта добра ведаю, паколькі сам накіроўваю сваіх паслоў у замежныя краіны), вы былі чалавекам прыстойным. Таму мне прыемна з вамі сустрэцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падзякаваў Антэ Ёзічу за дапамогу, аказаную пры вызваленні трыццаці беларускіх нашых грамадзян пасля пачатку СВА ва Украіне. "Мы гэта вельмі цэнім і будзем памятаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт згадаў і пра свае кантакты з кіраўнікамі Святога Прастола. "Я з вялікай цеплынёй успамінаю свае сустрэчы з Папам Рымскім. Мне пашанцавала - усе кіраўнікі Каталіцкай царквы, з якімі я сустракаўся, былі таксама вельмі сур'ёзнымі і прыстойнымі людзьмі", - адзначыў ён.


Аляксандр Лукашэнка папрасіў Антэ Ёзіча падрыхтаваць будучага пасланніка Папы Рымскага ў Беларусі. "Каб ён быў лепшы, чым папярэдні - у гэтым сутнасць прагрэсу. Але мы будзем задаволены, калі новы пасланнік Папы Рымскага будзе такі, як Ёзіч. Мы абсалютна згодны з гэтым. Яшчэ раз паўтараю: мне прыемна з вамі сустрэцца, абмеркаваць тыя пытанні, якія, магчыма, назбіраліся ў адносінах паміж Беларуссю і Ватыканам і таксама ў Каталіцкай царквы ў Беларусі", - дадаў Прэзідэнт.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы