Беларусы змогуць датэрмінова аддаць свой голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі
Беларусы змогуць датэрмінова аддаць свой голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі, паведаміў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтрвыбаркама Беларусі Іван Таўкач у час перадачы "Па сутнасці" на тэлеканале СТВ , перадае карэспандэнт БЕЛТА.«На рэферэндуме, таксама як і на выбарах, прадугледжваецца датэрміновае галасаванне. Час такі ж - з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка па суботу і ў нядзелю - асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца», - сказаў Іван Тоўкач.
Намеснік загадчыка аддзела растлумачыў, чым правядзенне рэферэндуму адрозніваецца ад правядзення выбараў прэзідэнта. «Найперш адсутнічае блок кандыдатаў і ўсё, што звязана з агітацыяй за кандыдатаў. Застаецца агітацыя толькі ў частцы "за" рашэнне, вынесенае на рэферэндум, альбо "супраць", - адзначыў ён.
«Калі праводзіць паралелі з выбарамі, то на рэферэндуме, каб прыняць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесеныя, трэба абавязкова выканаць дзве ўмовы. Першае — каб у рэферэндуме прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, уключаных у спісы. У гэтым выпадку рэферэндум адбудзецца. Другое - прагаласаваць «за» павінны больш за палову зноў жа ад унесеных у спісы. Калі на прэзідэнцкіх выбарах проста ад тых, хто прыняў удзел у галасаванні, то тут ад унесеных у спісы», — сказаў Іван Тоўкач.
Як паведамлялася, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года. На рэферэндум выносіцца пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Яно з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.-0-
Крыніца: БЕЛТА