Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 студзеня 2022

Дыялогавая пляцоўка з разглядам ключавых момантаў новай рэдакцыі Асноўнага закона нашай краіны адбылася ў ЦКРНіР

Дыялогавая пляцоўка з разглядам ключавых момантаў новай рэдакцыі Асноўнага закона нашай краіны адбылася ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.


Работнікі ўстановы прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні артыкулаў, змяненні ў якіх звязаны з абаронай грамадзян розных катэгорый на дзяржаўным узроўні. У ЦКРНіР навучаюцца хлопцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, і замацаванне іх правоў на такім высокім узроўні, падтрымка сем'яў з інвалідамі - усё гэта актуальна і своечасова.

А. В. Аўтухова, настаўнік-дэфектолаг, адказная за ідэалагічную працу ЦКРНіР:


— Дэталёва азнаёміўшыся з праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, цалкам падтрымліваю прапанаваныя змены і дапаўненні. Яны прадыктаваны часам. Прыемна адзначыць, што застаюцца замацаванымі ў Канстытуцыі пытанні падтрымкі дзяцей і моладзі, адлюстраваны клопат аб інвалідах і пажылых людзях. Абавязкова скарыстаюся сваім правам узяць удзел у рэферэндуме, бо нам самім вызначаць свой шлях развіцця. Згодна з новай Канстытуцыяй жыць нам і нашым дзецям.