12 сакавіка 2021
Інфармацыя для тых, хто жадае стаць паляўнічым
Паляванне для многіх мужчын з'яўляецца свайго роду адпачынкам. Здабыча дзічыны або трафея - не заўсёды самамэта. Аднак, каб пайсці на паляванне, неабходна атрымаць паляўнічы білет, уступіць у структурную арганізацыю «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Дзяржпасведчанне на права палявання могуць атрымаць грамадзяне, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту. РДГА «БТПР» праводзіць падрыхтоўку грамадзян да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену. Навучанне арганізавана ў г.Віцебску, пр-т Фрунзе, 22, тэл. 60-15-62, Оршы, вул.Астроўскага, 31, тэл. (80216) 51-82-61, Полацку, вул. Юбілейная, 5, тэл. (80214) 49-45-03.