Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 студзеня 2022

Моладзь ініцыятыўная, і для яе важна, каб яе голас быў пачуты

Да ўдзелу ў абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі актыўна далучаецца і маладое пакаленне чашнічан. Сваім меркаваннем з намі падзялілася першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алеся Доўгая:

- Сёння маладому пакаленню важна ведаць як будзе развівацца наша краіна. Час няўмольна рухаецца наперад і нашая краіна таксама павінна ісці ў нагу з часам. Нам у гэтай краіне жыць і карыстацца сацыяльнымі і прававымі дабротамі. Таму мы не можам стаяць убаку, а павінны актыўна прымаць удзел у абмеркаванні змен і дапаўненняў у Асноўны закон краіны.
У праекце Канстытуцыі замацаваны: суверэнітэт, народаўладдзе, сацыяльная справядлівасць і гістарычная памяць. Асноўныя правы і свабоды на працу, бясплатная медыцынская дапамога, адукацыя, забеспячэнне дастойнага ўзроўню і якасці жыцця, - застаюцца нязменныя. Зьявілася новая норма – абарона інстытуту сям'і. Па ацэнцы экспертаў, дапаўненні і змены закліканы ўмацаваць стабільнасць у краіне і садзейнічаць яе развіццю, а што нам яшчэ трэба.
Я лічу, што голас моладзі павінен быць пачуты на маючым адбыцца рэферэндуме. Бо гэта гістарычны шанц для нас узяць асабісты ўдзел у будаўніцтве будучыні нашай Беларусі.

Марына Мішулкова