12 студзеня 2022
Пляцоўка для дыялогу ва ўстанове адукацыі г. Новалукомля
Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона ў працоўным калектыве ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Новалукомль» адбылася з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.Дыскусіравалі педагогі, моладзь і прадстаўнікі грамадскасці само сабой аб новаўвядзеннях: аб пераразмеркавання паўнамоцтваў Прэзідэнта, парламента, урада. Шмат гаварылі аб статусе Усебеларускага народнага сходу. Адзначылі, што ў праекце засталіся нязменнымі працоўныя, эканамічныя, сацыяльныя гарантыі нашых грамадзян. Асаблівая ўвага ў праекце Канстытуцыі ўдзелена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, моладзі, падтрымцы дзяцей, пажылых грамадзян. Упэўнена выказваліся аб захаванні гістарычнай памяці, аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця.
Бясспрэчна, неабходнасць змен Асноўнага закона выклікана патрабаваннем часу. Простым грамадзянам нельга ўпускаць гэты шанц і прыняць удзел у абмеркаванні і галасаванні на рэферэндуме.
Марына Мішулкова.