Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 студзеня 2022

Веды бяспекі для жыхароў Чашніцкага раёна (+фота)

Рэагуючы на абстаноўку з пажарамі ў раёне работнікі Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыступілі да распаўсюджвання ведаў правілаў бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва Чашніцкага раёна шляхам праверкі домаўладанняў у складзе назіральных камісій г.Чашнікі і Красналуцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Пры працы назіральных камісій работнікі МНС акцэнтуюць увагу ў першую чаргу на папярэджанні пажараў, паказваюць у домаўладаннях на бачныя парушэнні, распавядаюць, як наглядна можна вызначыць парушэнні правілаў бяспекі, як гэтыя парушэнні ліквідаваць і не дапускаць у паўсядзённым жыцці.

Адным з лепшых прыбораў для выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ён дапамагае прадстаўнікам раённага аддзела па НС растлумачыць жыхарам горада прынцып яго працы, а гэтак жа як менавіта ён апавяшчае аб тым, што ў памяшканні адбыўся пажар. У дадатак да расказванай інфармацыі, работнікі РАНС прыводзяць прыклады з штосутачнай дзейнасці, калі дзякуючы спрацоўцы апавяшчальніка ратуюцца жыцця.