Віншаванне кіраўніцтва раёна З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Паважаныя жыхары Чашніцкага раёна!
Віншуем З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У гэты дзень мы з гонарам успамінаем нашых землякоў, якія гераічна змагаліся ў партызанскіх атрадах і на франтах Вялікай Айчыннай, самааддана працавалі ў тыле. Наш абавязак памятаць, што мы жывем, працуем, гадуем дзяцей у незалежнай краіне дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых дзядоў і прадзедаў. 3 ліпеня па праву з'яўляецца сімвалам адзінства беларускага народа, яго свабоды і мірнага жыцця.
Зберагаючы і прымнажаючы наш патэнцыял, мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і ўносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Дарагія землякі! У гэтае радаснае свята прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу! Хай над Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў дамах пануюць шчасце і дабрабыт!
А. П. Быкаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта
А. Д. Косаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў