Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 лістапада 2024

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Паважаныя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны! Віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!


Ваша штодзённая і нялёгкая праца варты высокай адзнакі і самых шчырых слоў удзячнасці.

У галіне працуюць сапраўдныя патрыёты роднай зямлі. Сваім уменнем і настойлівасцю вы забяспечваеце харчовую бяспеку. Адказныя кіраўнікі, спецыялісты, механізатары, жывёлаводы, паляводы, фермеры, вучоныя дэманструюць высокае майстэрства эфектыўнага і руплівага гаспадарання.

У бягучым годзе аграрыі Віцебскай вобласці сабралі амаль 880 тысяч тон збожжа і рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць склала 25,8 цэнтнера з гектара. Добры вынік паказалі вытворцы другога хлеба і кукурузы.

Ёсць чым ганарыцца і льнаводам Віцебшчыны. Амаль на 10 цэнтнераў павялічана ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам. Сёння яна складае 35,3 цэнтнера з гектара.

Наладжана сучасная арганізацыя вытворчасці мяса БРЖ і птушкі.

Паважаныя ветэраны і работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, дарагія працаўнікі сяла! Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку, новых здзяйсненняў на карысць Прыдзвінскага краю і Рэспублікі Беларусь!

З павагай А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Дз. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў