Петрышэнка: эпідбяспецы на "Славянскім базары" трэба ўдзяліць першарадную ўвагу
Пытанням эпідэміялагічнай бяспекі гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару" павінна быць удзелена першарадная ўвага, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння аргкамітэта па правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў намесніка
прэм'ер-міністра, усе неабходныя рашэнні для правядзення фестывалю прыняты. У
гэтым годзе адказнасць арганізатараў за якасць форуму ўзрасла шматразова, таму
што фестываль юбілейны. "Славянскі базар" не страціў статус
міжнароднага, у ім прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін - на 10 больш, чым у
мінулым годзе. Другі год запар ён пройдзе ва ўмовах пандэміі, таму пытанням
эпідэміялагічнай бяспекі гасцей і ўдзельнікаў форуму павінна быць удзелена
першарадная ўвага", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, у
цэлым фестывальная інфраструктура гатова да свята, застаецца навесці апошнія
штрыхі на асобных аб'ектах, гарадскім транспарце, пры арганізацыі месцаў для
харчавання, адпачынку. "Таксама важна стварэнне ўмоў для пражывання і
харчавання артыстаў, канкурсантаў, вызначаны месцы іх размяшчэння. Там
наводзіцца парадак", - дадаў віцэ-прэм'ер. Ігар Петрышэнка падкрэсліў,
што, нягледзячы на націск на артыстаў у сацсетках, многія ўсё ж не адмовіліся і
прыедуць у Віцебск.
Старшыня Віцебскага
гарвыканкама Мікалай Арлоў расказаў, што для правядзення фестывалю будзе
задзейнічана 77 аб'ектаў. У горадзе ідзе рамонт будынкаў, вулічнай сеткі,
прадаўжаецца азеляненне абласнога цэнтра. Да "Славянскага базару"
плануецца высадзіць больш за 900 тыс. кветак. Вядуцца работы па ўстаноўцы
святочнай ілюмінацыі.
Для размяшчэння
гасцей і ўдзельнікаў фестывалю будзе задзейнічана 14 гасцініц, хостэлаў і іншых
месцаў пражывання з умяшчальнасцю большай за 2 тыс. чалавек. На час форуму
брыгады хуткай дапамогі пяройдуць у рэжым узмоцненай работы. Дапамагаць у
правядзенні форуму будзе 110 валанцёраў.
У час
"Славянскага базару" гасцям прапануюць турмаршруты па знакавых
мясцінах бліжэйшых раёнаў і гарадоў. У прыватнасці, пакажуць гістарычныя
адметнасці Полацка, Оршы, музей-сядзібу Ільі Рэпіна "Здраўнёва".
ХХХ Міжнародны
фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18
ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня. Чырвонай ніткай
у канцэртах фестывалю будуць праходзіць тэмы Года народнага адзінства, 30-годдзя
творчага форуму і СНД. Журы дарослага конкурсу ўзначаліць народны артыст
Беларусі Анатоль Ярмоленка, дзіцячага - спявак Філіп Жмахер (Сербія).