Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
19 ліпеня 2021

Пярцоў: "Славянскі базар" стаў эталоннай творчай пляцоўкай для артыстаў

Багаты на гісторыю і геаграфію Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў эталоннай творчай пляцоўкай для артыстаў. Такое меркаванне выказаў у час круглага стала "Славянскі базар" - 30 гадоў. Поспехі і перспектывы" міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Інфармацыя, тэлебачанне і іншыя СМІ - гэта элементы масавай культуры. Гэта канал камунікацыі, пры дапамозе якога людзі па ўсім свеце, якія не трапляюць па розных прычынах на "Славянскі базар", могуць бачыць мерапрыемствы фестывалю: канцэрты, выставы. За 30 гадоў з'яўлялася і знікала столькі фестываляў і мерапрыемстваў! І многія з іх не параўнаюцца з форумам мастацтваў, які праходзіць у Віцебску і запатрабаваны артыстамі, якія з задавальненнем удзельнічаюць у ім. Ёсць нават пэўная канкурэнцыя і саперніцтва: хто трапіў на фестываль, хто не трапіў, хто як выступіў. Гэта такая пэўная эталонная творчая пляцоўка для артыстаў, якія сюды прыязджаюць", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.


Таксама міністр інфармацыі дадаў: цяпер фестываль сутыкаецца з інтрыгамі і цкаваннем з боку тых сіл, якія дактрынальна вызначылі Беларусь і Расію сваімі ворагамі. Ён расказаў, што і на арганізатараў фестывалю, і на артыстаў ідуць атакі ў сацыяльных сетках, з'яўляюцца публікацыі з негатыўнай інтанацыяй. "Калі б фестываль быў дрэнны, слабы, незапатрабаваны гледачом, напэўна, такой рэакцыі не было б, усе радаваліся б, пляскалі ў далоні. Я думаю, што яшчэ па гэтай прычыне мы ідзём у правільным напрамку", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.


БелТА