Субоцін: разам трансфармуем Канстытуцыю, каб яна адказвала новым выклікам
Пад выклікі часу мы разам трансфармуем Асноўны закон , каб ён адказваў новым выклікам. Такую думку выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Паводле яго слоў, у рэгіёне актыўна ідуць дыскусіі па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю ў працоўных калектывах з удзелам юрыстаў, чыноўнікаў рознага рангу. “Заўтра з маім удзелам плануем абмеркаванне на базе Віцебскага медуніверсітэта. На наступным тыдні некалькі тураў абмеркаванняў з актывам вобласці, калектывамі. Часы мяняюцца і з імі павінны мяняцца і мы. Канстытуцыя хоць і вышэйшы закон краіны, але ён не дагматычны. Пад выклікі часу мы яго разам фарматуем і трансфармуем, каб ён адказваў новым выклікам», - сказаў Аляксандр Субоцін.
Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці працуюць грамадскія прыёмныя, дзе грамадзяне могуць абмеркаваць прапанаваны праект новай Канстытуцыі. У Віцебску абласная грамадская прыёмная будзе адкрыта з 15.00 да 18.00 у офісе РГА "Белая Русь". У рэгіёне таксама пройдуць тэматычныя сустрэчы з калектывамі прадпрыемстваў і ўстаноў, моладдзю, супрацоўнікамі СМІ, прадстаўнікамі бізнесу.