2 жніўня 2021
Віцебскія дэсантнікі арганізавалі свята для гараджан
Сёння ваеннаслужачыя
103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады напярэдадні
прафесійнага свята правялі на плошчы Перамогі грандыёзнае шоу. Тут адбыўся
канцэрт, працавалі інтэрактыўныя зоны. На сцэне выступіў ваенны аркестр 103-й
брыгады, ансамбль "103 рэгіён", байцы разведвальна-дэсантнай роты з
паказальнай праграмай. Інтэрактыўныя зоны ўключалі ў сябе катанне на БТР,
"Каймане", квадрацыкле. Жадаючыя змаглі пераадолець палосы перашкод
(разбураны мост, лабірынт, скалу), пачаставацца салдацкай кашай, чаем, паглядзець
выстаўку стралковай зброі і ваеннай тэхнікі.
На здымку: падчас
свята.