З 1 мая ў Беларусі падаражэюць тытунёвыя вырабы некаторых марак
У Беларусі з 1 мая павышаюцца цэны на пэўныя маркі цыгарэт. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Змяненні цаны на тавар закрануць некалькі кампаній - вытворцаў тытунёвых вырабаў. Сярод іх ТАА "Тытунь-інвест", Гродзенская фабрыка "Нёман", "Беларусьгандаль". Не закране павышэнне цэн прадукцыі "Інтэр-Табака" і СЗАТ "Энерга-Оіл".
Рост рознічнай цаны на тытунёвыя вырабы будзе вар'іравацца ад 2 да 30 капеек. Сярод найменняў цыгарэт, цана якіх павялічыцца, - Kent, "Карона", "Форт", LD, Monte Carlo, Camel, Winston, Sobranie.
Да гэтага цыгарэты даражэлі 1 красавіка. Тады павышэнне цаны вар'іравалася ад 2 да 15 капеек.
Беларускія вытворцы і імпарцёры маюць права кожны месяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.