Лукашэнка на "Дажынках" у Мікашэвічах уручыў узнагароды работнікам АПК, якія найбольш вызначыліся
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у Мікашэвічах уручыў узнагароды работнікам прадпрыемстваў АПК, якія найбольш вызначыліся, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт падзякаваў усім кіраўнікам, камбайнерам, аграномам, механізатарам, вадзіцелям за хлеб і гераічную працу. Ён пажадаў усім здароўя, мірнага неба, шчасця, сямейнага дабрабыту і вялікіх поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай рабоце. "Вы сапраўды сёння героі нашага дня. Вы - героі. Усё проста: час выбраў вас!" - сказаў ён.
Ордэна Працоўнай Славы ўдастоена адкрытае акцыянернае таварыства "Парахонскае". Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароду дырэктару прадпрыемства Уладзіміру Храленку і спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Людміле Малышчыцкай. Аляксандр Лукашэнка літаральна напярэдадні азнаёміўся з работай гэтай гаспадаркі і даў высокую ацэнку ўбачанаму. Прэзідэнт заявіў, што па гэтым узоры неабходна падыходіць да развіцця і іншых тэрыторый на Палессі.
Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны аграном ААТ "Агра-Кобрынскае" Іван Гусак і трактарыст-машыніст ААТ "Косава" Уладзімір Харужы.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ "Жураўлінае" Аляксандр Баран, вадзіцель ААТ "Дварэцкі" Уладзімір Кіндрук, дырэктар ААТ "Узнясенскі" Надзея Кандрацюк, аператар машыннага даення УП "Моладава-Агра" Валянціна Мокіч, трактарыст-машыніст ААТ "Жарабковічы" Анатоль Петух.
Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена старшыні СВК "Дарапеевічы" Васілю Юхімуку.
Шэрагу работнікаў сельгасарганізацый аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта. У іх ліку старшыня СВК "Фядорскі" Мікалай Агафонаў, кіраўнік аддзялення "Зводы" ААТ "Астрамечава" Фёдар Вабішчэвіч, трактарыст-машыніст ААТ "Агра-Моталь" Руслан Супрун, вадзіцель аўтамабіля аддзялення "Расна" ААТ "Белавежскі" Сцяпан Царук.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву работнікаў ААТ "Агра-Калядзічы". Да Падзякі прыкладаўся таксама падарачны сертыфікат на трактар "Беларус 1221.3". Узнагароду Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару прадпрыемства Сяргею Субоце, а таксама галоўнаму інжынеру Аляксандру Кадуку.