Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны на плошчы больш як 87 тыс. га
У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 87,5 тыс. га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 87,5 тыс. га, што складае 14 працэнтаў да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 38,1 тыс. га, Віцебскай - 2,04 тыс. га, Гомельскай - 11,1 тыс. га, Гродзенскай - 23,4 тыс. га, Мінскай - 10,51 тыс. га, Магілёўскай - 2,45 тыс. га. Аднагадовыя травы пасеяны на 10,29 тыс. га плошчаў, што складае 5,78 працэнта ад плана.
Узворванне глебы праведзена на 316,9 тыс. га, што складае 41,5 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 235,7 тыс. га - гэта 37,8 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,2 млн га (78,8 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне - 309,3 тыс. га (72 працэнты да плана), шматгадовыя травы на ворыве - 134,9 тыс. га (14,6 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 172,6 тыс. га (13,7 працэнта да плана).