Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Моладзь– стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.
Дзяржаўная моладзёжная палітыка– сістэма сацыяльных, эканамічных, палітычных, арганізацыйных, прававых і іншых мер, якія накіраваны на падтрымку маладых грамадзян і ажыццяўляюцца дзяржавай у мэтах сацыяльнага станаўлення і развіцця моладзі, найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.
Стратэгічнымі дакументамі, якія вызначаюць мэты і напрамкі ў сферы дзяржаўнай моладзевай палітыкі, з'яўляюцца Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі", Дзяржаўная праграма "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2021 – 2025 гады.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай моладзёжнай палітыкі:
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
- садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
- дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
- дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
- дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
- садзейнічанне развіццю і рэалізацыі моладзевых грамадска значных ініцыятыў;
- міжнароднае моладзевае супрацоўніцтва.
У Чашніцкім раёне дзейнічаюць адно дзіцячае і два моладзёжныя грамадскія аб'яднанні:
- Чашніцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (1947 членаў);
- Чашніцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"(1204 членаў);
- Чашніцкае раённае аддзяленне Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (1274 членаў).
Штогод у Чашніцкім раёне ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай моладзёжнай палітыкі праводзяцца:
- мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і інш.;
- акцыі "Мы–грамадзяне Беларусі!", “Беларусь памятае!”, “Бяспека ў кожны дом”, “Не прапальвай сваё жыццё”, “Падары радасць дзецям”, “У школу з Добрым сэрцам”, "Цуды на Каляды" і інш.;
- конкурсы “Песні юнацтва нашых бацькоў”, “Запальваем зоркі”, “Уладар сяла”, “Навагодні маскарад” і інш.;
- рэалізуецца праект па добраахвотніцкаму руху «Хто, калі не мы?!».