Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля
Галоўная Раён

Раён

Першая згадка пра Чашнікаў адносіцца да 1504 года, як пра адно з буйных паселішчаў. Аднак навукоўцы лічаць, што Чашнікі існавалі нашмат раней. У кнізе запісаў публічных справаў 1563-1569 гг. Чашнікі згадваюцца як памежнае селішча Віцебскага ваяводства.

Існуе некалькі версій паходжання назвы Чашнікі:

  1. Чашнікі размешчаны ў нізкім месцы, у Чашніцкай нізіне. Адносна ўзроўню Лукомскага возера горад знаходзіцца на 39 м ніжэй - быццам у чары.
  2. Назву горада звязваюць і з развіццём у ім ганчарнай справы. Ганчары выраблялі керамічныя вырабы - чары, што, па другой версіі, і дало назву селішча.
  3. Яшчэ адно тлумачэнне паходжання назвы «Чашнікі» - ад слова "чашнік" - прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, які кіраваў пчалярствам і мядаварэнням для патрэб княжацкага палаца. Ад месца жыхарства гэтага чашніка і з'явілася назва горада.Чашніцкі раён размешчаны на поўдні Віцебскай вобласці, плошча 1, 5 тыс. кв. км. Утвораны 17 ліпеня 1924 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на Чашніцкай зямлі мужна грамілі ворага партызаны брыгады "Дубава", "Лявонава", 1-ая Заслонаўская, 116-ая Смаленская, Багушэўская, 1-ая Беларуская, полк Садчыкава. Колькасць землякоў-абаронцаў Айчыны, якія загінулі або прапалі без вестак каля 7 тыс. чалавек.

Колькасць мірных жыхароў - ахвяр фашысцкага тэрору - 3507 чалавек, 1640 чалавек сагнана ў рабства.

Поўнасцю знішчана за гады вайны 187 населеных пунктаў, спалена 2440 двароў. Шэсць тысяч ураджэнцаў раёна змагаліся ў дзейным войску. Каля тысячы салдат, афіцэраў і падпольшчыкаў аддалі сваё жыццё ў баях за вызваленне Чашніцкай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызвалены раён воінамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 23-28 чэрвеня 1944 года пры ўзаемадзеянні з партызанамі Чашніцкай брыгады "Дубава". Баявыя дзеянні вялі войскі 43-й арміі, злучэнне 65-га і 72-га корпуса 3-га Беларускага фронту.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы