Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Цэнтральная плошча горада Новалукомля Траецкая царква
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля
Галоўная Раён Геральдыка

Геральдыка

Герб г.Чашнікі заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 г.

Апісанне герба

У чырвоным полі іспанскага шчыта срэбраная крэпасць на трох зялёных горках, над ёй герб "Радван" - залатая царкоўная харугва з трыма канцамі, над якой размешчаны залаты крыж.

Сцяг г.Чашнікі і Чашніцкага раёна зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Апісанне сцяга 

Сцяг г.Чашнікі і Чашніцкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох частак. Цэнтральная частка палотнішча белага колеру з бела-зялёнай аблямоўкай намалявана ў выглядзе ляза, размешчанага гарызантальна вяршыняй улева, верхняя і ніжняя часткі – чырвонага колеру. У дрэўкавай частцы белага ляза размешчана выява герба г.Чашнікі.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы