Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля
Галоўная Раён Гісторыя

Гісторыя

Чашнікі
Гісторыя горада Чашнікі налічвае больш за пяць стагоддзяў. Упершыню яны згадваюцца ў 1504 годзе ў спісе найбуйнейшых паселішчаў Полацкага Ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Чашнікі належалі князям Лукомскім, Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. 

Статус горада быў прысвоены ў 1966 годзе.
Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання назвы Чашнікі. Адно з іх такое. Чашнікі стаяць у нізкім месцы (у Чашніцкай нізіне), нібы ў чашы. Адносна люстэрка Лукомскага возера горад Чашнікі ляжыць на 35 м ніжэй.

Ёсць другое тлумачэнне. Звязваюць назву горада з развіццём у ім у далёкія часы ганчарнай справы. Ганчары выраблялі збаны, гарлачы, міскі, чашкі — што, напэўна, і дало найменне пасяленню.

Маецца яшчэ адно тлумачэнне паходжання назвы Чашнікі — ад слова «чашнік» — прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, які наглядаў за пчалярствам і мёдаварэннем для патрэб княжацкага палаца. Ад месца жыхарства гэтага чашніка і пайшла, мабыць, назва пасялення.
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы