Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
На тэрыторыі Чашніцкага раёна 18 ліпеня 2024 года Чашніцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечнага пражывання грамадзян на тэрыторыі Чашніцкага раёна.
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынка і памяшканнях, а таксама гаспадарчых пабудовах;
папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Прыярытэтны напрамак, у рамках прафілактычнага мерапрыемства, накіраваны на грамадзян, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі, найбольш схільных рызыцы ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, непрацуючага працаздольнага ўзросту, адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян.