20 красавіка ў Чашніцкім раёне пройдзе рэспубліканскі суботнік
20 красавіка ў Чашніцкім раёне на добраахвотнай аснове пройдзе рэспубліканскі суботнік. Працоўныя калектывы будуць задзейнічаны на працоўных месцах або ажыццявяць добраўпарадкаванне, азеляненне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, воінскіх пахаванняў, памятных месц, замацаваных тэрыторый.