Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны раёна

4 кастрычніка 2022

Аб выніках дзейнасці дэпутацкага корпуса за мінулы перыяд гэтага года гаварылі на чарговай сесіі Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў

Удзел у пасяджэнні прыняў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Чашніцкай выбарчай акрузе Уладзімір Ванкевіч.

Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў , адна з асноўных задач дэпутатаў усіх узроўняў - планамерная работа з насельніцтвам. За мінулы перыяд 2022-га ў райсавет паступіла 14, прадстаўнікам дэпутацкага корпуса - 94 звароты. Дэпутаты раённага Савета правялі 30 сустрэч з выбаршчыкамі, старшыня райсавета - 11 асабістых прыёмаў. Сярод пытанняў, якія хвалявалі тых, хто звярнуўся, — правілы землекарыстання, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, водазабеспячэнне і іншыя.

Што датычыцца сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, то за мінулы перыяд гэтага года фактычна выкананы восем з 14 паказчыкаў. У раёне ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1160 квадратных метраў індывідуальнага жылля, у хуткім часе плануецца ўвод 40-кватэрнага жылога дома ў Чашніках. Распрацоўваецца праектная дакументацыя на будаўніцтва ў райцэнтры яшчэ аднаго такога ж дома ў 2023 годзе. Выконваюцца работы па зместу існуючага жылфонду. Так, сёлета выкананы работы па капітальным рамонце трох шматкватэрных дамоў у райцэнтры і Новалукомлі.

Вялікая ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню. У 2022-м на ўтрыманне і рамонт аб'ектаў знешняга добраўпарадкавання з раённага бюджэту выдзелена больш за 1,130 млн. рублёў.

Нядаўна на раённым свяце "Дажынкі" падвялі вынікі ўборачнай кампаніі. Сёння можна гаварыць аб тым, што лідэрам па намалоце збожжавых і зернебабовых культур на Чашнічыне стала ААТ "Палац працы-Агра", рапсу - ААТ "Празямлі-Агра". Сельгаспрадпрыемствы аказваюць дапамогу ўладальнікам прыватных падворкаў у малацьбе асабістых участкаў грамадзян, нарыхтоўцы сена, абнасеньванні кароў.

Актыўна развіваецца і сацыяльная сфера. Так, за восем месяцаў у раёне набыта сучаснае медыцынскае абсталяванне на суму 128,92 тыс. рублёў. У апошнія гады Чашніччына ўстойліва дэманструе адны з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці, а сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва рэгіёну ў параўнанні з 2000-м павялічылася на 6,2 гады.

Створаны ўсе ўмовы для рознабаковага развіцця маладога пакалення. У ходзе падрыхтоўкі да новага навучальнага года на бягучыя рамонты ўстаноў адукацыі затрачана 437,9 тысячы рублёў. Для арганізацыі і правядзення спартыўна-масавай работы ў рэгіёне ёсць 145 аб'ектаў, у тым ліку спартыўны комплекс "Энергетык" ЛДРЭС. У найбліжэйшыя дні для ўсіх ахвочых расчыніць дзверы новы ФАК у райцэнтры. Існуючыя там спартыўныя памяшканні дазволяць арганізаваць якасную падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, праводзіць фізкультурна-аздараўленчую работу з усімі катэгорыямі насельніцтва.

Сучасныя рэаліі прымушаюць нас надаваць асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай спадчыны нашага народа, патрыятычнага выхавання. У Год гістарычнай памяці на Чашнічыне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку добраўпарадкаванне памятных мясцін, воінскіх пахаванняў, выставы, прэзентацыі і многае іншае. У рэгіёне выдатна разумеюць: без гісторыі немагчыма пабудаваць паспяховую будучыню.

Паспяхова рэалізуецца ў раёне дзяржаўная маладзёжная палітыка. Усебаковая падтрымка аказваецца маладым спецыялістам, якія прыбылі на Чашнічыну. Для замацавання моладзі, аказання ёй садзейнічання ў прафесійным росце, выяўлення маладых людзей з лідэрскімі якасцямі створаны маладзёжны цэнтр "Лідэр".

У Чашніцкім раёне высока цэняць уклад кожнага жыхара ў дабрабыт малой радзімы. Людзі, якія дасягнулі сур'ёзных поспехаў у прафесійнай ці грамадскай дзейнасці, складаюць залаты фонд Чашніччыны, атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды як раённага, так і абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў.

 Аляксандр Косаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

 

- Галоўная каштоўнасць беларускага грамадства - чалавек. Будзе клопат аб ім - будуць развівацца населеныя пункты і прадпрыемствы, заработная плата будзе годнай, а жыццё - камфортнай. Сёння як ніколі моцна мы павінны трымаць у руках сваё мінулае, сучаснасць і будучыня. Мы мусім захаваць суверэнітэт краіны, яе незалежнасць.

"Чырвоны прамень" 

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы