Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
- Маючы адбыцца рэферэндум - вельмі сур'ёзная падзея для нашай краіны. Мы павінны будзем зрабіць выбар на карысць абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь або пакінуць варыянт дзейнай. Кожны абавязаны паставіцца са ўсёй адказнасцю да гэтага выбару.
Абмяркоўваючы ў сваім калектыве змены і дапаўненні ў Асноўны закон, бачым, што новы праект - гэта ўсебаковае развіццё нашай дзяржавы. Менавіта ён у значнай ступені вызначае якасць нашага жыцця. Зразумела, дасканала яго вывучыць здольны не кожны, бо не ўсе мы юрысты, але абыякавых быць не павінна. Упэўнены, што менавіта ў гэтым дакуменце многія знойдуць адказы на хвалюючыя пытанні аб развіцці краіны, дзяржавы і грамадства.
Спадабалася, што асаблівы статус надаецца Усебеларускаму народнаму сходу і што прадстаўнікі рэгіёнаў змогуць удзельнічаць у ім, узнімаць свае праблемы і калегіяльна іх вырашаць. Прыярытэтам застаецца абарона правоў і інтарэсаў чалавека, падтрымка кожнага грамадзяніна Беларусі. Шмат увагі моладзі, іх усебаковаму развіццю і эфектыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці, патрыятычным выхаванні і інш. Мы поўнасцю падтрымліваем абноўлены праект.
Ад нас залежыць сучаснасць і будучыня нашай краіны, трэба ісці ў нагу з часам, таму абавязкова прыйдзем на рэферэндум, разумеючы важнасць гэтага мерапрыемства, і зробім правільны выбар.