Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
- Як спецыяліст, які курыруе пытанні эканамічнай палітыкі ў раёне, хацеў бы адзначыць, што сёння да 48% бюджэту накіроўваецца на сацыяльныя мэты, - заявіў намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Аляксандр Сурын. - Далёка не ўсе краіны-суседкі такім чынам размяркоўваюць дзяржаўныя грошы. Нягледзячы на санкцыйны ціск звонку, на прадпрыемствах Чашніччыны рост экспарту павялічыўся на 25-30%. Я лічу, што мы рухаемся ў правільным кірунку. І яшчэ, рэкамендую звярнуць увагу на артыкул 21 Канстытуцыі, дзе адзначана, што кожны грамадзянін павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы.