Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Цэнтральная плошча горада Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Траецкая царква

Навіны раёна

25 студзеня 2022

Беларусы змогуць датэрмінова аддаць свой голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі

Беларусы змогуць датэрмінова аддаць свой голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі, паведаміў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтрвыбаркама Беларусі Іван Таўкач у час перадачы "Па сутнасці" на тэлеканале  СТВ , перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«На рэферэндуме, таксама як і на выбарах, прадугледжваецца датэрміновае галасаванне. Час такі ж - з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка па суботу і ў нядзелю - асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца», - сказаў Іван Тоўкач.

Намеснік загадчыка аддзела растлумачыў, чым правядзенне рэферэндуму адрозніваецца ад правядзення выбараў прэзідэнта. «Найперш адсутнічае блок кандыдатаў і ўсё, што звязана з агітацыяй за кандыдатаў. Застаецца агітацыя толькі ў частцы "за" рашэнне, вынесенае на рэферэндум, альбо "супраць", - адзначыў ён.

«Калі праводзіць паралелі з выбарамі, то на рэферэндуме, каб прыняць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесеныя, трэба абавязкова выканаць дзве ўмовы. Першае — каб у рэферэндуме прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, уключаных у спісы. У гэтым выпадку рэферэндум адбудзецца. Другое - прагаласаваць «за» павінны больш за палову зноў жа ад унесеных у спісы. Калі на прэзідэнцкіх выбарах проста ад тых, хто прыняў удзел у галасаванні, то тут ад унесеных у спісы», — сказаў Іван Тоўкач.

Як паведамлялася, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны  на 27 лютага 2022 года.  На рэферэндум выносіцца пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Яно з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.-0-

Крыніца: БЕЛТА

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы