Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Дыялогавая пляцоўка з разглядам ключавых момантаў новай рэдакцыі Асноўнага закона нашай краіны адбылася ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Работнікі ўстановы прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні артыкулаў, змяненні ў якіх звязаны з абаронай грамадзян розных катэгорый на дзяржаўным узроўні. У ЦКРНіР навучаюцца хлопцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, і замацаванне іх правоў на такім высокім узроўні, падтрымка сем'яў з інвалідамі - усё гэта актуальна і своечасова.
А. В. Аўтухова, настаўнік-дэфектолаг, адказная за ідэалагічную працу ЦКРНіР:
— Дэталёва азнаёміўшыся з праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, цалкам падтрымліваю прапанаваныя змены і дапаўненні. Яны прадыктаваны часам. Прыемна адзначыць, што застаюцца замацаванымі ў Канстытуцыі пытанні падтрымкі дзяцей і моладзі, адлюстраваны клопат аб інвалідах і пажылых людзях. Абавязкова скарыстаюся сваім правам узяць удзел у рэферэндуме, бо нам самім вызначаць свой шлях развіцця. Згодна з новай Канстытуцыяй жыць нам і нашым дзецям.