Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Цэнтральная плошча горада Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля
Цэнтральная плошча горада Новалукомля

Навіны раёна

14 красавіка 2022

Як КФХ, размешчаныя ў раёне, выконваюць зямельнае заканадаўства

Як сялянска-фермерскія гаспадаркі, размешчаныя ў раёне, выконваюць зямельнае заканадаўства, абмеркавалі ў мінулы панядзелак на планёрцы ў старшыні райвыканкама Аляксандра Быкава.Тэма дастаткова актуальная для Чашніччыны, адзначыў начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Аляксандр Семеш. Цяпер у рэгіёне зарэгістравана 21 КФГ, пры гэтым 17-ці прадастаўлены зямельныя ўчасткі. Тое, як яны іх выкарыстоўваюць, знаходзіцца на пастаянным кантролі зацікаўленых ведамстваў. І калі адны неаднаразова ставіліся ў прыклад як узор высокай культуры земляробства, то іншыя догляд за прадстаўленымі землямі ажыццяўляюць толькі пасля адпаведных прадпісанняў. А то і зусім пакідаюць зарастаць пустазеллем.

Аляксандр Фёдаравіч даў прадметны аналіз па кожнай фермерскай гаспадарцы, падкрэсліў, што фактаў самавольнага заняцця зямель, як і нявыплаты зямельнага падатку ў мінулым годзе не выяўлена.
Пытанні захавання заканадаўства, выкарыстання зямель па назначэнню патрабуюць павышанай увагі з боку дзяржаўных органаў, акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна. Дзякуючы пісьменнай, арганізаванай рабоце на зямлі мы дабіваемся поспехаў у сельскай гаспадарцы і спакойна забяспечваем сваю харчовую бяспеку. Таму і падыходзіць да гэтага пытання трэба па-гаспадарску, з усёй адказнасцю.

Такога ж адказнага падыходу запатрабаваў старшыня райвыканкама пры навядзенні парадку ў населеных пунктах рэгіёна. Чарговы раз ён падкрэсліў: неабходна наводзіць чысціню на прылеглых, замацаваных тэрыторыях, памятных месцах. Асаблівая ўвага - стану дарог, у гэтым пытанні неабходна актывізавацца дарожным службам.
Традыцыйна падчас пасяджэнняў абмеркавалі праблемы ў сферы забеспячэння грамадскай, пажарнай бяспекі. Як праінфармаваў начальнік Чашніцкага РАНС Сяргей Малашэнка, на мінулым тыдні ў раёне адбылося два пажары. 4 красавіка ў райцэнтры было зафіксавана ўзгаранне аўтамабіля, у гэты ж дзень у в. Прыдвор'е ад падпаленай сухой травы загарэлася лазня. Абставіны надзвычайных сітуацый высвятляюцца. У цэлым жа з 4 па 8 красавіка ратавальнікі шэсць разоў выязджалі па сігналах аб узгаранні сухой расліннасці. Сяргей Малашэнка нагадаў, што за такія парушэнні прадугледжана адміністрацыйная, а ў выпадку, калі ўрон нанесены ў асабліва буйным памеры, то і крымінальная адказнасць.
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы