Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У канферэнц-зале райвыканкама прайшоў абласны анлайн-семінар па прымяненні Дэкрэта №6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 года.
У ім прынялі ўдзел адказныя за кадравую працу арганізацый раёна пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людмілы Галавешкі.
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў, адкрыўшы мерапрыемства, адзначыў, што на падставе маніторынгаў у частцы выканання Дэкрэта нумар 6 вельмі шмат праблем, дапускаюцца памылкі, асабліва ў афармленні дакументацыі. Таму яшчэ раз неабходна спыніцца на асноўных палажэннях, патрабаваннях Дэкрэта, каб у далейшым выкараніць безгаспадарлівасць, умацаваць вытворчую, тэхналагічную, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, спыніць факты працаўладкавання нядобрасумленных грамадзян і інш.
Паводле слоў начальніка ўпраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святланы Зіноўёвай, праводзіцца вялікая тлумачальная работа: кансультаванне, семінары, размяшчэнне рэкамендацый на сайтах. Сярод навін, з якімі ўжо сутыкнуліся кадравікі, - асаблівыя патрабаванні пры прыёме на працу. У прыватнасці, прадугледжваецца абавязак наймальніка пры прыёме кандыдата на работу ў дзяржаўныя органы, дзяржарганізацыі або ўстановы, у статутным фондзе якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) ва ўласнасці дзяржавы, запытваць характарыстыку з папярэдняга месца работы, характарыстыку з дзяржарганізацый, дзе ён працаваў у плынь папярэдніх пяці гадоў. Калі такіх месцаў было некалькі, характарыстыка запытваецца па апошнім з іх. Таксама ў адносінах да кандыдатаў на кіруючыя пасады патрабуюцца звесткі з Адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях, якія прадастаўляюцца органамі ўнутраных спраў бясплатна. Падрабязна спынілася на патрабаваннях да характарыстыкі.
Аб прадастаўленні звестак з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях наймальнікамі пры прыёме на работу ў дзяржаўныя арганізацыі паведаміла галоўны спецыяліст аддзялення аператыўна-даведачнай інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў абл-выканкама Вольга Кашнікава.
Намеснік начальніка ўпраўлення Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Венета Сініцкая акцэнтавала ўвагу на маніторынгу працы арганізацый па Дэкрэце №6. За кастрычнік-снежань у 67 арганізацыях знойдзены 32 парушэнні. Таму даходліва і зразумела, на канкрэтных прыкладах спынілася на парушэннях, каб у далейшым іх не дапускаць. Бо яны прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 2 да 20 базавых велічынь.
Якія прынялі ўдзел у семінары задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы.
Ірына САЛАЎЁВА "Чырвоны прамень".