Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Цэнтральная плошча горада Новалукомля Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Цэнтральная плошча горада Новалукомля

Навіны раёна

17 студзеня 2022

Як выконваецца дзейнае працоўнае заканадаўства на прадпрыемствах і ў арганізацыях Чашніцкага раёна

Як выконваецца дзеючае працоўнае заканадаўства на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, як стварыць бяспечныя ўмовы працы - гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся на выніковым пасяджэнні савета раённага аб'яднання прафсаюзаў.


                                                                                                                  














Да прысутных звярнулася старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Марына Шостак. Яна адзначыла, што прафсаюзы заўсёды знаходзяцца ў гушчы важных падзей, аператыўна рэагуюць на наяўнае становішча. Прафсаюзныя арганізацыі ў ліку першых уключыліся ў аказанне садзейнічання ў барацьбе з пандэміяй, былі сфарміраваны касы ўзаемадапамогі, усяляк падтрымліваюць медыкаў.

"Падчас выступлення Марына Віктараўна акцэнтавала ўвагу і на значных пытаннях, якія знаходзяцца на пастаянным кантролі прафсаюзаў. У першую чаргу, гэта занятасць, заработная плата, ахова працы і цаны. Асноўнай задачай была і застаецца абарона правоў і інтарэсаў працоўных. Менавіта таму вядзецца работа па стварэнню новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку ў прыватным сектары эканомікі".

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці прафсаюзаў з'яўляецца гарантаванне бяспечных умоў працы. Штогод праводзіцца маніторынг прадпрыемстваў раёна рэйдавай групай тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2021 годзе быў праведзены маніторынг на 10 прадпрыемствах і арганізацыях раёна, па выніках якога кіраўнікам выдадзена шэсць рэкамендацый на ўстараненне выяўленых парушэнняў і чатыры даведкі.


У прафсаюзных арганізацыях абрана больш за 300 грамадскіх інспектараў па ахове працы, якія ажыццяўляюць штодзённы і штомесячны кантроль з афармленнем адпаведнай дакументацыі.

"У 2021 годзе раённым аб'яднаннем прафсаюзаў, прафсаюзнымі арганізацыямі праведзена вялікая работа па аздараўленні членаў прафсаюзаў і іх сем'яў у здраўніцах ФПБ.
Найбольш запатрабаванымі санаторыямі летась былі "Лётцы" і "Лясныя азёры" ў Віцебскай вобласці, "Нарачанка" — у Мінскай. Сярод дзіцячых лідзіруючыя пазіцыі заняў санаторый "Расінка". Сума грашовых сродкаў, выдаткаваных пярвічнымі арганізацыямі сумесна з УП "Белпрафсаюзкурорт" на мерапрыемствы па аздараўленню ў 2020 годзе склала больш за 1300 беларускіх рублёў, у 2021-м - звыш 4000".

На пасяджэнні таксама абмеркавалі дзеянне калектыўных дагавораў у арганізацыях раёна, працаўладкаванне, маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары ў магазінах райцэнтра і іншыя важныя тэмы.

У рабоце форуму прыняла ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама Г. П. Авіжа. Яна, звяртаючыся да прафсаюзнага актыву, папрасіла прыняць удзел у правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму і абмеркаванні змен у Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Бо прафсаюзам не павінен быць абыякавы лёс краіны, мір і спакой у грамадстве, стварэнне ўмоў для дастойнай працы і адпачынку людзей. Таму прафсаюзы як найбольш масавая грамадская арганізацыя могуць і павінны гэтаму садзейнічаць.

"Завяршылася пасяджэнне ўшанаваннем найбольш актыўных удзельнікаў прафсаюзнага руху".

Чашніцкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў - касцяк эканамічна актыўнага насельніцтва. На тэрыторыі раёна дзейнічае 13 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю, чатыры раённыя галіновыя арганізацыі, 101 першасная прафсаюзная арганізацыя.

Наталля СТУКАЛАВА, "Чырвоны прамень".

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы