Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Гасцініца г.Чашнікі Траецкая царква Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Гасцініца г.Чашнікі

Навіны раёна

30 чэрвеня 2018

Лукашэнка падзякаваў Германіі за велізарны ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС

29 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Германіі за велізарны ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым ён сказаў сёння ў час сустрэчы з Федэральным Прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Федэральнага Прэзідэнта Германіі добра ведаюць у Беларусі і яго сённяшні прыезд у Мінск будзе мець вельмі сур'ёзны, станоўчы рэзананс у беларускім грамадстве. "І справа не столькі ў палітычным, колькі ў маральным, этычным аспекце", - выказаў меркаванне беларускі лідар.

"Вы не першы раз у Мінску і ў Палацы Незалежнасці, - падкрэсліў ён. - "Нармандская чацвёрка" гэта ў тым ліку і ваша дзецішча. І было б няправільным, калі б я не падзякаваў за той велізарны ўклад, які вы ўнеслі ў нармалізацыю адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Мы вам за гэта вельмі ўдзячны. Мы гэта помнім, тым больш што ўсё, аб чым мы гаварылі тады з Ангелай Меркель (канцлер Германіі. - Заўвага БЕЛТА), тое, аб чым яна мне гаварыла, мы са свайго боку ўсё рэалізавалі".

Аляксандр Лукашэнка перадаў Ангеле Меркель самыя лепшыя пажаданні ад беларускага народа.-0-
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы