Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Зіма ўсё ярчэй выяўляе свой характар, нагадваючы пра набліжэнне навагодніх святаў. Ужо і Новы год, і абодва Раства, не мажлівыя без святочнага асвятлення і ілюмінацыі. Ужо вуліцы нашых гарадоў і вёсак набываюць свой яркі святочны ўбор. Фасады будынкаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, вітрыны крамаў і кавярняў будуць зіхацець святочнымі агеньчыкамі-гірляндамі. Галоўны ж сімвал надыходзячага Новага года - прыгажуня ёлка - засвеціцца святочным убраннем. У дзіцячых садках, школах, дамах культуры і клубах, у кватэрах і на прысядзібных участках жыхароў нашага раёна, таксама з'явіцца навагодняе асвятленне. Але каб навагоднія святы прынеслі толькі радасць і весялосць, да іх падрыхтоўцы неабходна падысці з усёй адказнасцю і прадбачлівасцю.
Перш за ўсё, бацькам для прадухілення няшчасных выпадкаў у побыце неабходна растлумачыць дзецям і падлеткам верагодную небяспеку, якую тоіць у сабе электрычны ток, посредствам якога ствараецца святочнае ўбранне.
Чашніцкая раённая энергагазінспекцыя нагадвае асноўныя правілы электрабяспекі па ўстаноўцы навагодніх ёлак і наступнае іх аснашчэнне гірляндамі:
Нават у святы ні ў якім разе не варта забываць пра бяспеку. Абсалютна ясна, што выконваць гэтыя няхітрыя правілы значна прасцей і бяспечней, чым у далейшым ліквідаваць наступствы бестурботнага адносіны да захавання прыведзеных вышэй патрабаванняў.
Чашніцкая раённая энергагазінспекцыя філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці жадае Вам і Вашым блізкім здароўя, шчасця і поспехаў у надыходзячым 2021-м Новым годзе.
Сяргей Падрэз, дзяржаўны інспектар
па энергетычным і газавым наглядзе