Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Гасцініца г.Чашнікі Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Траецкая царква
Гасцініца г.Чашнікі

Навіны раёна

2 лютага 2022

Пляцоўка для дыялогу з людзьмі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі

Правядзенне дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае жыхарам раёна магчымасць не толькі выказаць сваё меркаванне, задаць пытанні, якія цікавяць, але і ўзняць праблемныя тэмы.

Менавіта ў такім фармаце праходзіла сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Косава з жыхарамі Новазаранскага сельсавета. На мерапрыемства прыйшлі прадстаўнікі розных сфер: адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі ды іншых, што зрабіла дыялог максімальна канструктыўным.


Аляксандр Косаў нагадаў, што новаўвядзенні ў Канстытуцыі прадыктаваны часам, развіццём грамадства і накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту нашай краіны. Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу прапановы па змяненні Асноўнага закону шырока абмяркоўваліся беларусамі ў час дыялогавых пляцовак, што прайшлі па ўсёй Беларусі. Прычым гэта абмеркаванне праводзілася максімальна адкрыта, і ўдзел у ім маглі прыняць усе ахвочыя. У сакавіку 2021 года пачалася праца над праектам новай рэдакцыі Канстытуцыі. А напрыканцы снежня ён быў вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.

У выніку ў прапанаваным праекце зменены і дапоўнены 83 артыкулы, з'явілася 11 новых артыкулаў і адна частка — аб ВНС, яго функцыях і паўнамоцтвах. 27 лютага абноўлены варыянт Асноўнага закону будзе вынесены на рэферэндум.

Прыняць удзел у ім - грамадзянскі абавязак кожнага свядомага беларуса. Робячы выбар, трэба памятаць аб тым, што мадэрнізаваная Канстытуцыя захоўвае пераемнасць сацыяльнай палітыкі Беларусі і павышае ўзровень сацыяльнай абароненасці грамадзян, падкрэсліў старшыня райсавета. Дзякуючы ёй замацоўваюцца значныя для ўсіх нас каштоўнасці, сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка, падтрымка грамадзян на ўсіх этапах развіцця дзяржавы. Відавочна, што ўсе мы жадаем лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей. І вельмі хутка нам трэба зрабіць выбар, ад якога яно будзе наўпрост залежаць. Таму і падыходзіць да гэтага выбару трэба ўзважана і абдумана.
У час сустрэчы вяскоўцы ўзнялі і шэраг праблемных пытанняў. Аляксандр Косаў паабяцаў іх рашэнне ўзяць на асабісты кантроль.

Галіна ЖУКАВА "Чырвоны прамень".

Чытаць па спасылцы 

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы