Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Цэнтральная плошча горада Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Траецкая царква

Навіны раёна

7 лютага 2022

Прафсаюзы падтрымліваюць правядзенне рэферэндуму

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з грамадскай ініцыятывай "Мы разам - за Беларусь!" у падтрымку правядзення рэферэндуму. Пра гэта было сказана падчас V пленума Рады ФПБ.

Удзельнікі форуму аднагалосна прынялі дэкларацыю ў падтрымку заяўленай ініцыятывы. Гэта своеасаблівае паведамленне аб тым, што прадстаўнікі грамадскасці будуць актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні рэферэндуму, у тым ліку для таго, каб данесці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю аб надыходзячай падзеі і праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама забяспечыць аб'ектыўнае назіранне за ходам галасавання.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда зазначыў: «Мы прадстаўляем абсалютную большасць грамадзян нашай краіны. Чвэрць стагоддзя - гэта невялікі перыяд у гістарычным развіцці. Але за гэты час у нас выпрацаваны свае каштоўнасці і ўстаноўкі, якія прайшлі праверку часам. Гэты фундамент усе беларусы выбудоўвалі на аснове дзейнай Канстытуцыі. Менавіта дзякуючы ёй мы захоўвалі нашу незалежнасць, выбудавалі грамадства, у якім мірна ўжываюцца людзі розных нацыянальнасцей і рэлігій.


Досвед мінулых двух гадоў паказаў, што толькі выступаючы адзіным фронтам, адзінай сілай, мы можам абараніць усё тое, што будавалі мы з вамі, будавала нашае старэйшае пакаленне на працягу шматлікіх дзясяткаў гадоў».

А вось, што гавораць аб ініцыятыве жыхары раёна.

Марына Шостак, старшыня Чашніцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў:
- Часта бываю ў працоўных калектывах, актыўна ўдзельнічаю ў правядзенні дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Жадаю падкрэсліць, што жыхарам раёна неабыякава, якім будзе Асноўны закон. Людзі актыўна выказваліся і прапанавалі свае варыянты, працоўныя калектывы дэталёва абмяркоўвалі артыкулы дакумента. Цяпер перад прафсаюзам, як і многімі іншымі грамадскімі арганізацыямі, стаіць задача данесці да насельніцтва аб'ектыўную інфармацыю аб правядзенні рэферэндуму. Менавіта таму прафактыў будзе ўдзельнічаць у важнай палітычнай падзеі ў ліку назіральнікаў, сяброў раённых і ўчастковых камісій.


Кацярына Раманюк, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка» г. Чашнікі Чашніцкага раёна»:
- Члены прафсаюзнай арганізацыі ЖКГ удзельнічалі ва ўнясенні прапаноў і дапаўненняў у Канстытуцыю, таксама ў калектыве актыўна абмяркоўваўся прапанаваны праект абноўленага Асноўнага. Бо ад гэтага залежыць нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей. Мы самі жадаем выбіраць і вызначаць, як нам далей будаваць яго.

Наталля СТУКАЛАВА "Чырвоны прамень".

Чытаць па спасылцы 

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы