Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Усе пытанні вырашаць своечасова і разам. Дадзенае сцвярджэнне стала лейтматывам Дня сельвыканкама, які адбыўся на базе Красналуцкага сельсавета.
Аб выкананні даручэнняў, дадзеных па выніках папярэдніх пасяджэнняў у Кругліцкім, Альшанскім сельсаветах, далажылі старшыні сельвыканкамаў А. М. Пярхуравіч, С. Л. Сцяпук . Пра арганізацыю работы з насельніцтвам на тэрыторыі Красналуцкага сельсавета расказала кіраўнік мясцовай адміністрацыі І.М. Іонікава .
Частка даручэнняў датычылася рамонту дарожнай сеткі, хвалявалі жыхароў сельскіх населеных пунктаў пытанні водазабеспячэння, вывазу ТКА і аказання медыцынскай дапамогі. Па ўсіх зваротах грамадзянам дадзены кампетэнтныя адказы спецыялістаў. Рамонт дарог пастаянна на кантролі, работа ў гэтым напрамку рухаецца, але тэмпы неабходна паскорыць, адзначыў кіраўнік раёна. Старшыня райвыканкама А. П. Быкаў даручыў таксама адпаведным службам канкрэтызаваць тэрміны выканання работ.
Прадстаўнікі рабочых груп, якія сустракаліся з насельніцтвам Красналуцкага сельсавета, агучылі праблемы, з якімі звярнуліся жыхары навакольных вёсак.
Узнімаліся пытанні своечасовага вывазу ТБА камунальнікамі, неабходнасці рамонту дарожнага пакрыцця ў аддаленых вёсках, акошванні тэрыторыі, абмалоту збожжавых на прыватных падворках і іншыя. Старшыня Красналуцкага сельвыканкама Н. Г. Іонікава і кіраўнікі зацікаўленых службаў далажылі аб ужо выкананым.
Падчас пасяджэнняў паступіў зварот ад жыхара Красналука аб неабходнасці ўстанаўлення прыпыначнага пункта недалёка ад Кашчынскай ДССШ. Для рэйсавага аўтобуса, на якім дзеці і педагогі дабіраюцца да ўстановы адукацыі, ён не прадугледжаны.
А. П. Быкаў даручыў разгледзець гэтае пытанне.
Сустрэчы з насельніцтвам - лепшы спосаб даведацца аб існуючых праблемах насельніцтва на месцы, некаторыя з іх можна разгледзець адразу, а для вырашэння іншых трэба прыцягнуць неабходныя рэсурсы. Але галоўнае - рэагаваць трэба своечасова і адрасна.