Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Траецкая царква

Навіны раёна

2 сакавіка 2022

РАУС асноўны акцэнт робіць на папярэджанні і спыненні злачынстваў і правапарушэнняў

Па выніках студзеня бягучага года аператыўная абстаноўка на тэрыторыі абслугоўвання аддзела ўнутраных спраў Чашніцкага райвыканкама застаецца стабільнай. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года адзначаецца тэндэнцыя зніжэння агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 26 да 12 па напрамках дзейнасці ўсіх службаў.

У структуры злачыннасці назіраецца тэндэнцыя захавання колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года, не дапушчана ўчынення злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія адносяцца да названай вышэй катэгорыі.
Назіраецца зніжэнне з 10 да 5 крымінальных дзеянняў па лініі крымінальнага вышуку. З пяці зарэгістраваных злачынстваў падазроныя асобы ўстаноўлены па чатырох.

Удзельная вага злачынстваў па лініі УГРА, вытворчасць па якіх скончана, склала 63,6% (абласны паказчык - 47,9%).
Захоўваецца станоўчая тэндэнцыя зніжэння з 5 да 3 злачынстваў па напрамках дзейнасці службы, якія ўчыняюцца ў сельскай мясцовасці.

Аб барацьбе з карупцыяй

За студзень аддзяленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання зафіксавана 2 факты ўчынення крымінальных дзеянняў у сферы эканомікі, адно з якіх адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Падазроныя асобы ўстаноўлены па ўсіх выяўленых злачынствах.

Аб кіберзлачыннасці

Прынятыя меры прафілактычнага і тлумачальнага характару далі магчымасць знізіць колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.
За названы перыяд на тэрыторыі раёна зарэгістраваны два такія злачынствы (2021 — 5).

Аб грамадскай бяспецы

За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства ў студзені бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры грамадзяніны, з незаконнага абароту канфіскавана 75 літраў спіртазмяшчальнай прадукцыі, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны тры жыхары раёна.

Выпадкаў смерці ад атручэння сурагатам алкаголю ў бягучым годзе, як і ў мінулым, не зарэгістравана. У дзеяздольнасці грамадзяне не абмяжоўваліся.

У студзені назіраецца зніжэнне з шасці да пяці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, з сямі да трох зменшылася колькасць правапарушэнняў, учыненых раней судзімымі асобамі.

Наталля Грыгарэнка "Чырвоны прамень".

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы