Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Траецкая царква

Навіны раёна

11 мая 2023

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачалася 10 мая і завершыцца 1 чэрвеня

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыент можа або падаць заяву ў электронным выглядзе на сайце РІКВ, або можа гэта зрабіць, прыйшоўшы ў адзін з пунктаў рэгістрацыі. У гэтым годзе іх 41, спіс устаноў і ўсе інструкцыі ёсць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Пры сабе абітурыент павінен мець дакумент (копію дакумента), які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца або даведка, якая выдаецца ў выпадку страты дакумента, які сведчыць асобу).

Да 1 чэрвеня абітурыент павінен забраць пропуск. Тыя, хто запаўняў электронную форму на сайце РІКВ, змогуць зрабіць гэта ў пункце праходжання ЦТ. Астатнія - асабіста ў пункце рэгістрацыі. Важна: рэгістрацыю на ЦТ можна лічыць завершанай толькі пасля атрымання пропуску.

Абітурыент, які будзе праходзіць сёлета цэнтралізаваны іспыт па двух прадметах, можа зарэгістравацца на ЦТ толькі па адным прадмеце. Маладыя людзі, для якіх ЦЭ сёлета не прадугледжаны, маюць права прайсці ЦТ па трох прадметах.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 1 да 6 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы і завершыцца 4 ліпеня сусветнай гісторыяй. Рэзервовымі днямі прадугледжаны 11, 13 і 15 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце РІКВ.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы