Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на 2023 год структура пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур на Чашнічыне сфарміравана пад патрэбнасці раёна ў раслінаводчай прадукцыі.
Агульная плошча ворных земляў па рэгіёне складае 22975 га. Збожжавымі і зернебабовымі культурамі плануецца заняць 12500 гектараў (54,4 працэнта ў структуры пасяўных плошчаў). Крыжакветная група складае 4300 га, з якіх 3065 га - азімыя. Яравыя плануецца апрацоўваць на плошчы 1235 га. Акрамя таго, кармавая група складзе 6175 га, у тым ліку кукуруза на сілас - 3500 га, шматгадовая трава - 2675 га.
З улікам пасеяных восенню збожжавых і рапсу, вясной неабходна будзе пасеяць 4692 гектары яравых культур.