Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Святлана Генадзеўна Мацкевіч, натарыус натарыяльнай канторы Чашніцкага раёна:
- Будучыя змены закліканы ўмацаваць пазіцыю дзяржавы і даць яшчэ больш гарантый нашаму народу. У дакуменце замацаваны правы і абавязкі людзей на працу, заробак, адукацыю, бяспеку, сацыяльную і медыцынскую дапамогу, удзел у грамадскім жыцці. Пакінуты ў праекце Канстытуцыі магутны сацыяльны блок - гэта апора для пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, мам у дэкрэце, ветэранаў і тых, каму патрэбен медыцынскі догляд. Лічу правільным і важным абазначэнне традыцыйнасці сям'і, шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны. Як маці траіх дзяцей лічу важным дадатак, што бацькі маюць права і абавязаны не толькі выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці, навучанні, але і прывіваць культуру і павагу да законаў і традыцый сваёй краіны. Поўнасцю згодна з тым, што дзяржава павышае адказнасць людзей за ўласнае здароўе. Клопат аб сабе сёння - гэта здаровая нацыя ў перспектыве. У Канстытуцыі замацаваны не толькі правы грамадзян, але і іх абавязкі перад краінай, а як інакш.
Падтрымліваю зберажэнне нацыянальных традыцый і інтарэсаў беларускага народа, захаванне памяці аб нашым гістарычным мінулым. Органы дзяржаўнай улады згрупаваны, з'явіцца новы дзяржаўны канстытуцыйны орган - Усебеларускі народны сход. Выдатна, што прапісаны гарантыі для былых Прэзідэнтаў краіны. Чырвонай ніткай у новай рэдакцыі Асноўнага закону прасочваецца сацыяльны вектар развіцця нашай дзяржавы, мірная палітыка, захаванне гарантаў стабільнасці і незалежнасці.
Несумненна, я хачу быць упэўненай у заўтрашнім дні, каб мае дзеці раслі ў мірнай і свабоднай краіне, якая мае сваю культуру і самабытнасць, таму 27 лютага зраблю свой выбар.
Марына Мішулкова "Чырвоны прамень".