Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Дырэктар філіяла Аляксандр Свіловіч не хавае: часам бывае не ўсё так гладка, як хацелася б. Вядома, сваю адмоўную ролю адыгралі курсы еўра і долара, якія падскочылі, даводзіцца вырашаць пытанні правядзення плацяжоў з замежнымі партнёрамі, бо некаторыя беларускія банкі знаходзяцца ўсё ў тых жа праславутых санкцыйных спісах. Тым не менш, святло ў канцы гэтага тунэля з кожным днём ззяе ўсё ярчэй. Кіраўнік упэўнены: як сказаў Прэзідэнт Беларусі, трэба проста ўзяць галаву ў рукі.
- Вядома, асноўныя нашы рынкі збыту - гэта Беларусь і Расія. Акрамя гэтага, пастаўляем прадукцыю ў Польшчу, Прыбалтыку, там яе гатовы браць і зараз. Нядаўна адкрылі яшчэ адзін перспектыўны кірунак, над якім працуем у цяперашні час, - Турцыю. Ёсць пэўныя дамоўленасці з Кыргызстанам. Бачым шляхі вырашэння праблемы лагістыкі. І самае галоўнае — усе свае абавязацельствы мы выконваем, — расказвае Аляксандр Свіловіч.
Дырэктар канстатуе: разам з павелічэннем выручкі вырасла і заработная плата ў работнікаў. Ёсць перспектывы росту аб'ёму вытворчасці, бо паступаюць прапановы ад тых, хто раней працаваў з Еўропай: з беларусамі супрацоўнічаць стала больш выгадна.
- У цяперашні час павялічваем асартымент папяровых мяшкоў. Закончаны работы па ўстаноўцы мадэрнізаванай лініі па вытворчасці злепленых папяровых рукавоў, якая дасць магчымасць палепшыць якасць прадукцыі і павысіць прадукцыйнасць у тры-чатыры разы. А гэта значыць, з'явяцца новыя рынкі збыту, - упэўнена глядзіць у будучыню дырэктар прадпрыемства.
Гэтую самую ўпэўненасць усяляе і той факт, што ў тэндэры на пастаўку камплектуючых для папераробных машын ужо зараз гатовы ўдзельнічаць кітайскія кампаніі. Разлік з імі будзе весціся ў юанях. Кіраўнік з вялікім працоўным стажам і вялізным жыццёвым вопытам перакананы: існуючая сітуацыя стане стартавай кропкай для будучага ўмацавання пазіцый і далейшага росту.
— Так, зараз могуць узнікнуць пэўныя складанасці з-за эканамічнага прэсінгу з боку Захаду, але выйсце ёсць з любой сітуацыі. І калі глядзець на доўгатэрміновую перспектыву, то, лічу, нам гэта пойдзе толькі на карысць: мы наладзім імпартазамяшчэнне, лагістыку, гандлёвыя сувязі і будзем яшчэ больш упэўнена стаяць на нагах, - выказвае свой пункт гледжання Аляксандр Свіловіч.