Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Традыцыйны конкурс патрыятычнай песні сабраў найлепшых маладых вакалістаў раёна. Пераможца прадставіць наш раён на занальным туры, які адбудзецца ў Талачыне.
У мінулыя выхадныя на базе Чашніцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў раённы тур абласнога конкурсу маладых выканаўцаў "Песні юнацтва нашых бацькоў", прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Згаданы конкурс у нашым раёне стаў традыцыйным. Юнакі і дзяўчаты з розных арганізацый, устаноў Чашніччыны бліскалі на сцэне, прадставілі на суд журы дзве кампазіцыі: патрыятычную і песню-шлягер.
Конкурс ёсць конкурс, таму завяршыўся ён падвядзеннем вынікаў і цырымоніяй узнагароджання. Першыя месцы былі прысуджаныя ўзорнай вакальнай студыі «ДоМіСолька» (Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі») і Дыяне Лявонцьевай (ПУ «Чашнікігаз»). Другое і трэцяе месцы адпаведна Сяргею Савіцкаму (ДУ "Навалукомльскі Палац культуры") і Ксеніі Бурко (Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).
Пераможцам трэба выступіць на занальным туры. Жадаем ім творчых поспехаў.
Наталля СТУКАЛАВА "Чырвоны прамень".