Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Цэнтральная плошча горада Новалукомля Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Цэнтральная плошча горада Новалукомля

Навіны раёна

17 лютага 2024

У Чашніках стартаваў рэспубліканскі маладзёжны праект “Паштоўка. БЕЛ.»

Нагадаць грамадзянам аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і адзіным дні галасавання - менавіта такія мэты ставіць рэспубліканскі маладзёжны праект «Паштоўка. БЕЛ». Яго рэалізуе ГА "БРСМ" сумесна з ЦВК Беларусі, Міністэрствам інфармацыі, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі праз Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".  

Праект інфармацыйна-асветніцкі, таму галоўная задача яго ўдзельнікаў - павышэнне прававой культуры і папулярызацыя ў маладзёжным асяроддзі неабходнасці ўдзелу ў выбарчым працэсе.

- «Паштоўка. БЕЛ» прадугледжвае стварэнне асветніцкага прадукта, які дапаможа ў працы па інфармаванні маладых людзей і ў цэлым насельніцтва аб выбарах, адзіным дні галасавання, - распавядае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля Шукайла. - Такім прадуктам стала спецыяльна распрацаваная складаная паштовая картка-запрашэнне «Выбіраем будучыню разам!». На ёй размешчаны запрашэнне выбаршчыкам, каляндарык на 2024 год, дзе выдзелена 25 лютага і адзначаны важныя дзяржаўныя святы. Гэтую картку можна бясплатна адправіць знаёмаму, блізкаму чалавеку і т. д. Калі ў далейшым яе скласці напалову, можна выкарыстоўваць гэтую паштоўку ў якасці кішэннага каляндарыка, які зручна захоўваць у партманеце ці сумачцы.

Нагадаць такім чынам пра важную палітычную падзею сябрам ці калегам можна падчас інфармацыйных пікетаў, спецыяльна арганізаваных мерапрыемстваў ГА «БРСМ», якія прадстаўнікі моладзевай арганізацыі праводзяць па 20 лютага. Алгарытм дзеянняў просты: неабходна адгукнуцца на прапанову бээрэсэмаўцаў, запоўніць адпаведныя графы паштовай карткі з імем, адрасам атрымальніка і апусціць яе ў стылізаваную паштовую скрыню. Пасля прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі перададуць усе запоўненыя паштовыя адпраўленні ў бліжэйшае аддзяленне РУП "Белпошта" для наступнай адпраўкі адрасатам.

- Моладзь павінна быць сацыяльна актыўнай, бо менавіта ёй трэба будзе прадоўжыць будаўніцтва нашай незалежнай дзяржавы. Крэатыўныя падыходы дапамогуць сфарміраваць у маладых людзей гэтую актыўнасць, адказнасць за будучыню краіны. Прыемна будзе атрымаць стылізаваную паштоўку тым, хто сёлета галасуе ўпершыню. Можна пакінуць яе на памяць аб гэтай важнай падзеі, тым больш што адзіны дзень галасавання ў Беларусі праходзіць першы раз, - упэўнена Наталля Сяргееўна.

"Чырвоны прамень"

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы