Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Траецкая царква

Навіны раёна

19 кастрычніка 2022

У Новалукомлі ўрачыста адкрылі пляцоўку са штучным пакрыццём для мініфутбола

Яна была пабудавана на тэрыторыі СШ №2 горада энергетыкаў.
Чашніччына - футбольны край, і пацверджанняў гэтаму больш чым дастаткова. Узяць хаця б апошнія перамогі юных футбалістаў - на фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і на адкрытым Кубку Чашніцкага раёна па футболе сярод юнакоў Беларусі і Расіі. Гульню нумар адзін тут не проста любяць, але і ствараюць умовы для таго, каб развіваць гэты спартыўны напрамак.Футбольная пляцоўка ў Новалукомлі - трэцяя ў раёне, пабудаваная пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Праект, паспяхова рэалізаваны на базе СШ нумар 2 горада энергетыкаў, накіраваны стварэнне неабходнай інфраструктуры, папулярызацыю спорту, у першую чаргу - сярод дзяцей і моладзі, адзначыў у час урачыстага адкрыцця спартыўнага аб'екта старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Быкаў.
Старт будаўніцтву пляцоўкі быў дадзены ў жніўні гэтага года, і, дзякуючы зладжанай рабоце многіх структур, зараз у аматараў самай папулярнай спартыўнай гульні з'явіліся новыя магчымасці.
Магчыма, для кагосьці гэта стане першым крокам да алімпійскіх медалёў.

Развіццё інфраструктуры - адна з галоўных задач АБФФ, падкрэсліў начальнік дэпартамента забеспячэння спортмерапрыемстваў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Іван Гаравец. Толькі сёлета ў краіне было пабудавана трыццаць сем такіх пляцовак.Федэрацыяй футбола вядзецца вялікая работа для таго, каб даць магчымасць дзецям развіваць спартыўныя даныя і ператварацца ў вялікіх майстроў, якімі маглі б ганарыцца не толькі ў раёне, але і ў Беларусі. Адкрыццё новых аб'ектаў - гэта сапраўдная падзея як для хлопчыкаў, якія мараць аб вялікай футбольнай кар'еры, дарослых, шчыра любяць футбол, так і для трэнераў, якім зараз ёсць дзе працаваць з падрастаючым пакаленнем.

Словы падзякі ўсім, хто ўнёс уклад у будаўніцтва пляцоўкі, пераразанне чырвонай стужкі як кульмінацыя мерапрыемства, падарункі юным футбалістам і права забіць першы гол, прадстаўленае ганаровым гасцям - адкрыццё міні-футбольнага поля стала яркім і запамінальным. А права першымі ацаніць магчымасці гэтага спартыўнага аб'екта далі, вядома ж, рабятам. Дэбютным матчам тут стала таварыская сустрэча юных футбалістаў з Чашнік і Новалукомля.

"Чырвоны прамень" 
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы