Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 жніўня па 5 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства " Увага – дзеці!».
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нададуць асаблівую ўвагу бяспецы непаўналетніх на дарогах.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Таксама 30 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам " у новы навучальны год - бяспечных усім дарог!»
Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі.