Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі для пажылых грамадзян працуе ў Віцебскім раёне
У аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна жывуць вельмі актыўныя людзі "залатога" ўзросту. Пры дапамозе супрацоўнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна яны асвойваюць скандынаўскую хаду, язду на гіраскутары, садовы дызайн і іншае.