Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася выстаўка бляшанак, скрынак і шкатулак для чаю з прыватнай калекцыі Сяргея Лашкова "Five o'clock. Чай па-англійскі", паведамілі БЕЛТА ў музеі.
Пачатак калекцыі быў пакладзены амаль 20 гадоў таму. Калекцыянер звярнуў увагу на бляшанкі, якія, як лічыцца, прымяняюцца для чаю больш высокай якасці. У першую чаргу ўвагу прыцягнуў дызайн, які для кожнага гатунку чаю быў розны. Спачатку гэта былі класічныя карціны з гісторыі Вялікабрытаніі. Новыя калекцыі англійскага чаю выходзілі штогод. І калі спачатку Сяргей Лашкоў збіраў бляшанкі, якія сустракаліся ў беларускіх гандлёвых сетках, то з часам калекцыя стала папаўняцца ўпакоўкамі з Украіны, Расіі, краін Балтыі, Германіі, Францыі, а самыя эксклюзіўныя калекцыянер заказвае непасрэдна з Лондана.
Цяпер у віцябляніна амаль 200 чайных шкатулак, скрынак і бляшанак. Гэта асобныя сезонныя і тэматычныя серыі і наборы са спецыяльна падабранымі смакамі: "Замкі Англіі", рэдкая калекцыя "Алімпіяда ў Лондане", Art of Tea, "Калекцыя караля Эдварда", Fine Tea Collection, наборы, прысвечаныя Лондану. Ёсць і калекцыя "Каралеўскае вяселле Уільяма і Кейт" - серыя з партрэтамі каралеўскай сям'і, якая была выпушчана ў гонар вяселля прынца Гары і Меган Маркл, а таксама бляшанкі з фатаграфіяй каралевы Лізаветы II, калядныя музычныя шкатулкі з чаем, навагоднія калекцыі.
"Чаяпіцце асацыіруецца з ачагом і домам і сімвалізуе векавыя традыцыі Брытаніі: ветлівае асяроддзе і сціплае дамашняе жыццё. Дакрануцца да традыцый англійскага чаяпіцця і бліжэй пазнаёміцца з культурай гэтай краіны можна дзякуючы ўнікальнай калекцыі Сяргея Лашкова, якая выстаўляецца ўпершыню. Яна адлюстроўвае цесную ўзаемасувязь традыцый чаяпіцця з англійскім ладам жыцця і культурай", - адзначылі ў музеі.
Выстаўка будзе працаваць да 3 мая.
Крыніца: БелТА