ФОТАФАКТ: Віцебск святкуе Дзень дзяржаўных флага, герба і гімна
У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўнаму святу, у горадзе прайшоў мотапрабег. Яго ўдзельнікаў стартавалі апоўдні на Бешанковіцкай шашы, і праехалі па цэнтральных вуліцах і праспектах абласнога цэнтра, а таксама ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі.
У комплексе культурна-масавага адпачынку ім. Савецкай арміі, праходзіць займальная канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Цэнтра культуры "Віцебск", запальных барабаншчыкаў "Baraband" і гурта "Seca Band", любімай прыхільнікамі рускага року. У парку таксама працуюць тэматычныя пляцоўкі, фудкорты, выстава матацыклаў, атракцыёны.
Фота telegram-канал "Горад Віцебск".