Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэгіёну

22 студзеня 2024

Глыбоцкае прадпрыемства ТАА «Фішмэн Паўэр»: якія ідэі рэалізуюць у новым годзе?



ТАА «Фішмэн Паўэр» — прадпрыемства маладое. На Глыбоччыне з'явілася крыху больш за тры гады таму, прыстасаваўшы пад сваю вытворчасць цэха былога віннага завода ў Падсвіллі.

Неўзабаве з невялікага пасёлка сталі адгружаць на беларускія і расійскія кансервавыя заводы вэнджаную кільку і салаку, якая служыць сыравінай для вырабу шпрот.

Прадукцыя ідзе нарасхват,– адзначылі ў службе маркетынгу. – Таму ў кіраўніцтва ёсць намер пашыраць выпуск прадукцыі.

Гэтая размова адбылася вясной мінулага года. На прадпрыемстве пачалі работы па газіфікацыі вытворчасці. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, казалі аб намеры не толькі вэндзіць рыбу, але і рабіць кансервы.

– Бізнэс, з аднаго боку, патрабуе цішыні, з другога – ініцыятывы, – распавялі на прадпрыемстве. – Скажу так: у Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, і гэтым трэба карыстацца. Паставіўшы мэту, ісці да яе, развіваць вытворчасць, сферу паслуг, што мы і імкнемся рабіць.

Гэта былі не проста словы. Па выніках працы за мінулы год маладое прадпрыемства аказалася ў ліку 52 уладальнікаў прэміі «Лідэр спажывецкага рынку – 2023» і атрымала права на размяшчэнне фірмовага знака «Лідэр-2023» на ўпакоўцы сваёй прадукцыі і выкарыстанне яго ў рэкламе.

У намінацыі «Рыбная прадукцыя» дыпломаў лаўрэатаў удастоены салака балтыйская гарачага вэнджання і салака балтыйская халоднага вэнджання, салака балтыйская непадзеленая халоднага вэнджання і гарачага вэнджання.   Гэта пры тым, што вытворчасць салакі халоднага вэнджання была асвоена прыкладна паўгода таму.

– Мы працуем з найбуйнейшымі вытворцамі шпрот на тэрыторыі краін СНД, – падкрэсліў кіраўнік ТАА «Фішмэн Паўэр» Віталь Даўжэнка. – Цяпер сезон актыўнай рэалізацыі рыбнай прадукцыі. Штосутачна вырабляем яе ад 12 да 14 тон. Цесна супрацоўнічаем з найбуйнымі вытворцамі шпрот на тэрыторыі краін СНД. 

2024 год на прадпрыемстве пачынаюць з рэалізацыі новых ідэй. Прыкладна праз 2 – 3 месяцы тут плануюць адкрыць кансервавы цэх. Так што ў бліжэйшай перспектыве спатрэбяцца новыя працоўныя рукі. Да 300 працуючых дабавіцца яшчэ да 80 чалавек. Ня выключана, што прадпрыемства будзе займацца і перапрацоўкай чырвонай рыбы. Агульны аб'ём вытворчасці плануецца павялічыць сёлета ўдвая.
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы