Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Траецкая царква
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэгіёну

12 лютага 2024

Якія асабліва каштоўныя экспанаты ёсць у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі?


-Гэты экспанат неацэнны найперш тым, што быў сабраны ў Глыбокім, – расказаў навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў. – Гэта зараз, калі гаворка заходзіць пра беларускі гадзіннік, яго звязваюць з Мінскім гадзіннікавым заводам. Але так было не заўсёды. У XVI – першай палове ХХ стагоддзя гадзіннікі рабілі ў многіх беларускіх гарадах. У Глыбокім таксама.

Наш механічны гадзіннік з будзільнікам асабліва цікавы сваім цыферблатам, які вылучаецца значнай інфарматыўнасцю. Майстар паклапаціўся, каб на ім былі ўказаны яго прозвішча (M. Załkind) і месца зборкі (Głębokie). Знайшлося на цыферблаце месца і для гатунку (вядома ж, першы), і для гарантыі (5 год). Як бачна, майстар высока цаніў сваю працу, на што, верагодна, меў падставы. Вядома, што ў даваенны час Меер  Залкінд жыў і працаваў на вуліцы Замкавай – цяпер гэта ўчастак вуліцы Леніна ад плошчы 17 Верасня да Цэнтральнай. Па некаторых звестках, неабходныя дэталі да будучых гадзіннікаў ён купляў у Варшаве, а ў сваёй глыбоцкай майстэрні займаўся іх зборкай. Хутчэй за ўсё, будынак, дзе ствараўся былы глыбоцкі «брэнд», адначасова з’яўляўся і жытлом майстра.

На дадзены момант звесткі пра сям’ю Залкінд урыўкавыя, тым не меншпэўнай інфармацыяй гісторыкі валодаюць. Майстар Меер-Лейб Залкінд і 5 членаў яго сям’і значацца ў спісе глыбачан-яўрэяў, якія загінулі ў гады акупацыі.

Варта адзначыць, што Меер быў не адзіным майстрам гадзіннікавых спраў горада Глыбокае тых далёкіх часоў. Спіс уладальнікаў прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў Глыбокага за 1923 год называе
яшчэ траіх: Моўша Салавейчык, Ізраэль Іофэ (майстэрні знаходзіліся таксама на Замкавай) і Берка Міндлер. Вайна загубіла незлічонае мноства мясцовых талентаў, і Меер Залкінд – адна з яе ахвяр, але імя майстра застаецца жыць у яго механічных творах, адзін з якіх можна ўбачыць у экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы